Паролі карыстальнікаў "Вконтакте" выклалі ў адкрыты доступ
Паролі больш як 40 тысяч карыстальнікаў сацыяльнай сеткі "Вконтакте" апынуліся ў вольным доступе. Як паведамляе "Лабараторыя Касперскага", прычынай уцечкі стаў вірус Trojan.Win32.VkHost.an, які распаўсюджваўся адным з дадаткаў рэсурсу. Дадатак на цяперашні час заблакаваны адміністрацыяй, адзначае "Інтэрфакс". Файл, які з'явіўся ў выглядзе тэкставага дакумента на адным з хакерскіх форумаў, імнгенна стаў здабыткам грамадскасці. Як адзначаюць тыя, хто паспеў прааналізаваць змест файла, прынамсі частка звестак адпавядае сапраўднасці.
"Лабараторыя Касперскага" прапанавала сістэму праверкі лагінаў і пароляў у анлайн-рэжыме, каб карыстальнікі маглі даведацца, ці трапілі іх звесткі ў апублікаваную базу.
"Лабараторыя Касперскага" прапанавала сістэму праверкі лагінаў і пароляў у анлайн-рэжыме, каб карыстальнікі маглі даведацца, ці трапілі іх звесткі ў апублікаваную базу.