Партнёраў для будаўніцтва АЭС Беларусь будзе шукаць на міжнародным тэндэры

Для прыцягнення замежных партнёраў да будаўніцтва першай беларускай АЭС, плануецца правесці адкрыты міжнародны тэндэр. Пра гэта са слоў міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка піша "Интерфакс".

Міністэрства энергетыкі працягвае пошукі краін, якія змаглі б стаць партнёрамі Беларусі ў будаўніцтве першай атамнай электрастанцыі. Па словах міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка, найболей верагодным беларускім уладам падаецца ўдзел у гэтым праекце Расіі, Францыі або ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі