Партрэт Шагала ў Віцебску вандалы залілі аэразольнай фарбай
На вуліцы Суворава ў Віцебску вандалы сапсавалі мурал з партрэтам Марка Шагала, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Твар мастака на партрэце часткова замазалі фарбай, а над малюнкам напісалі нецэнзурнае слова. Мясцовыя жыхары кажуць, што яшчэ ў суботу з муралам усё было ў парадку, а ў нядзелю ён ужо быў замазаны.
Партрэт Марка Шагала яго землякі намалявалі на адной з трансфарматарных будак у ліпені 2015 года.