Партыя БХД пачала збор подпісаў за знос помніка Леніну ў Наваградку
Актывісту партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Юрыю Казаку прад'яўлена абвінавачанне ў хуліганстве. Апазіцыянера вінавацяць у тым, што ён абліў зялёнай фарбай помнік Леніну ў Наваградку. Казаку пагражае пакаранне ад штрафу да трох гадоў турмы.
Аднак сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі лічыць, што ніякага злачынства Казак не зрабіў – ён, як вернік, усяго толькі выказаў сваё стаўленне да Леніна. Тым часам сябры партыі распачалі збор подпісаў сярод жыхароў Наваградка за знос помніка. Таксама БХД прымае іншыя захады для абароны сябра партыі.
Віталь Рымашэўскі: “У Наваградку нашы актывісты ужо збіраюць подпісы ад жыхароў горада, тыя з задавальненнем ставяць подпісы, за знос гэтага помніку Леніну. Мы дапамагаем, праваабарончая нашая камісія працуе, дапамагае гэтаму хлопцу, і ёсць адвакат прызначаны ў яго таксама”.
Нагадаем, у Наваградку ў ноч на 7 лістапада быў абліты зялёнай фарбай помнік Леніну. Па падазрэнні былі затрыманы сябры БХД Дар'я Бахур і Юрый Казак. Падставай для затрымання стала тое, што ў іх была знойдзена зялёная фарба і пальчаткі.