Партыя БНФ хоча стварыць агульнанацыянальны аргкамітэт адзначэння Дня Волі

Партыя БНФ выступіла з ініцыятывай стварэння агульнанацыянальнага аргкамітэту адзначэння 25 сакавіка Дня незалежнасці Беларусі. Мяркуецца, што ў яго склад ўвайдуць прадстаўнікі палітычных партый, няўрадавых арганізацый і інтэлігенцыі.

Паводле словаў лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, «25 сакавіка мусіць стаць галоўным днём вясны 2007 года, нагодай для агучвання нашых падыходаў да будучыні Беларусі», паведамляе сайт pbnf.org.

Нагадаем, што 25 сакавіка 1918 года ў Мінску Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла дзяржаўную незалежнасць нашай краіны.

Ад таго часу гэтая дата адзначаецца як Дзень волі. Летась у святкаванні ў сталіцы бралі ўдзел дзесяткі тысяч чалавек.

Фота litota_

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі