Партыя Пашыняна лідзіруе на парламенцкіх выбарах у Арменіі

Нікол Пашынян пасля выбараў

Нікол Пашынян пасля выбараў / jam-news.net

На парламенцкіх выбарах у Арменіі лідзіруе кіруючая партыя краіны "Грамадзянская дамова", якую ўзначальвае прэм'ер Нікол Пашынян.

Цэнтрвыбаркам зранку 8 чэрвеня абвясціў, што апрацаваў звесткі з 1924 з 2005 выбарчых участкаў — гэта каля 95,9% ад іх агульнай колькасці, адзначае jam-news.net.

Па стане на 8:00 мінскага часу вынікі галасавання выглядаюць так:
"Грамадзянская дамова" — 50,04%;
"Моцная Арменія" (армяна-рассійскі бізнесовец Самвел Карапяцян) — 23,33%;
Блок "Арменія" (экс-прэзідэнт Роберт Качаран) — 9,85%;
"Квітнеючая Арменія" (Гагік Царукян) — 3,98%.

Пашынян на начной канферэнцыі абвясціў перамогу сваёй партыі і выказаў упэўненасць, што яна самастойна здолее сфармаваць урад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.