Партыя Пашыняна набрала 49,8% галасоў на выбарах
Выбары ў Арменіі / jam-news.net
Цэнтральная выбарчая камісія Арменіі завяршыла падлік галасоў на парламенцкіх выбарах.
Партыя прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна "Грамадзянская дамова" набірае 49,8% галасоў. На другім месцы ідзе партыйны блок "Моцная Арменія" (23,3%) расійска-армянскага бізнесоўца Самвела Карапяцяна. Таксама месцы ў парламенце забяспечылі сабе партыя "Арменія" якую ўзначальвае былы прэзідэнт Роберт Качаран (9,9%) і партыя "Квітнеючая Арменія" (4%).
Партыі, якія атрымалі менш за 4% галасоў, у парламент не пройдуць. Галасы, аддадзеныя за іх, пасля падвядзення вынікаў будуць падзеленыя паміж партыямі, якія прайшлі ў парламент. Прычым партыя, якая набрала больш адсоткаў, атрымае і большую колькасць пералічаных галасоў. У выніку, адзначае Бі-Бі-Сі, "Грамадзянская дамова" Пашыняна пасля пераліку можа атрымаць каля 60% месцаў у парламенце Арменіі. Гэтага будзе дастаткова, каб стварыць аднапартыйны ўрад.