Партыя "Справядлівы свет" пойдзе на выбары "за справядлівую Беларусь"

Партыя "Справядлівы свет" пойдзе на выбары "за справядлівую Беларусь"

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" вырашыла "актыўна і поўнамаштабна" ўдзельнічаць у выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Будучыя парламенцкія выбары, прызначаныя на 11 верасня, у партыі лічаць галоўнай палітычнай падзеяў года.

Пастанова пра тактыку ўдзелу ў выбарах была прынята 19 чэрвеня ў Мінску на пасяджэнні пленума цэнтральнага камітэта партыі, інфармуе БелаПАН.

Партыя лічыць, што выбарчая кампанія пройдзе "на фоне поўнага правалу дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі". У дакуменце адзначаецца, што дзяржава скарачае свае сацыяльныя абавязанні перад грамадзянамі, што зніжае ўзровень яе падтрымкі і даверу. У "Справядлівым свеце" мсркуюць, што ў такіх умовах "павышаецца попыт на пазітыўную альтэрнатыву развіцця краіны".

Выбарчую кампанію партыя плануе весці пад лозунгам "За справядлівую Беларусь!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі