Парушальнік скінуў інспектара прыродааховы з падножкі МАЗа, а сам знік

Парушальнік скінуў інспектара прыродааховы з падножкі МАЗа, а сам знік

27-гадовага хлопца, які не меў дазволу на здабычу пяску з кар’еру, абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні службовай асобы —  інспектара прыродааховы. Як паведамляе gomel.today, хлопца заспелі ў кар’еры ля вёскі Асаўцы, што пад Гомелем. Парушальнік прыехаў туды на МАЗе. Да яго падышоў інспектар і папрасіў паказаць дакументы на здабычу пяску. Тады хлопец сказаў, што яго машына мае тэхнічную няспраўнасць, таму ён не можа заглушыць матор і выйсці з кабіны.

Інспектар узняўся на падножку кабіны, а кіроўца ў той момант рэзка зрушыў з месца і паехаў проста да хмызнякоў, скінуўшы інспектара на зямлю. Той ударыўся і ўпаў, а кіроўца МАЗа знік.

Парушальніка неўзабаве затрымалі. Гэта беспрацоўны жыхар Гомельскага раёна. Грузавік ён узяў у сваяка і ніякіх дакументаў на нарыхтоўку пяку не меў.

На хлопца завялі крымінальную справу за гвалт у дачыненні службовай асобы. Паводле гэтага артыкула максімальнае пакаранне складае 5 гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі