Пасажырка тралейбуса, які ўрэзаўся ў слуп: Чаму кіроўца нічога не аб’явіў?

Аварыя на вуліцы Куйбышава ў Мінску. Фота: Еўрарадыё
Аварыя на вуліцы Куйбышава ў Мінску. Фота: Еўрарадыё

На вуліцы Куйбышава ў Мінску тралейбус 29-га маршруту урэзаўся ў слуп. У аварыі пацярпела 10 чалавек — амаль усе пасажыры, якія былі ў салоне.

Пассажир троллейбуса, врезавшегося в столб: Почему водитель ничего не объявил?

"Я сядзела ў пачатку салона (там, дзе сядзенні разгорнутыя адно да аднаго), глядзела наперад. Мы толькі ад'ехалі ад прыпынку "Камуністычная" — тралейбус нават хуткасць не набраў — гляджу, выехалі на тратуарную частку з дарогі, з праезнай часткі, і ўжо чамусьці едзем па тратуары. І я гляджу — тралейбус едзе прама ў гэты слуп... Думаю, ну, зараз, напэўна, ён і спыніцца. Але ніякай рэакцыі не было. І разумею — зараз урэжамся... Паспела рукамі ўхапіцца за поручань, які з боку там, на сцяне. А потым — удар.

Большасць пасажыраў не бачыла, што зараз будзе сутыкненне. Многія падумалі, што тралейбус перакульваецца на бок — вось так яны потым расказвалі. А гэта ён заехаў на бардзюр і трошкі нахіліўся. Чаму кіроўца нічога не аб’явіў? Я спачатку падумала, што яму дрэнна стала. Што ён страціў прытомнасць і перастаў кіраваць тралейбусам. А потым, калі я апрытомнела, кіроўца, як ні ў чым не бывала ў сваёй кабіне назвоньваў па тэлефоне. Ён выклікаў хуткую і яшчэ некаму тэлефанаваў. І кажа: "У мяне няспраўныя тармазы". Але хто выпусціў тралейбус на рэйс з няспраўнымі тармазамі?"

Пассажир троллейбуса, врезавшегося в столб: Почему водитель ничего не объявил?

Ад іншых пасажыраў, якія былі ў салоне, Алена чула, што кіроўца размаўляў па тэлефоне і падчас руху. Але праўда гэта ці не, дзяўчына судзіць не бярэцца.

Першымі на дапамогу пасажырам прыйшлі мінакі і супрацоўнікі Міністэрства абароны, якое размешчанае недалёка — яны прынеслі аптэчкі і медыкаменты і аказвалі першую дапамогу. Лекары прыехалі вельмі хутка, па неафіцыйнай інфармацыі, да месца аварыі было накіравана пяць карэт хуткай дапамогі.

"Ніякіх прэтэнзій у мяне няма, — кажа Алена. — Хоць, вядома, хацелася б атрымаць кампенсацыю. У жанчыны, якая побач ляжыць, твар моцна пашкоджаны. Лоб зашыты на бачным месцы, і, па ўсёй бачнасці, наперадзе дарагія пластычныя працэдуры. Па тэлевізары выступаў чыноўнік з Міністэрства транспарту і сказаў, што ўсім пацярпелым будзе выплачаная кампенсацыя. Яна на гэта вельмі спадзяецца".

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай аварыі стала тэхнічная няспраўнасць тралейбуса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі