Пашукавік Google.com перакладзены на беларускую мову
Скончаны пераклад інтэрфейсу пашуковай сістэмы google.com на беларускую мову. Апошнія 75 фразаў дасталіся інжынеру адной з мінскіх прыватных фірмаў Сяргею Чарнавокаму. Паводле словаў Чарнавокага, падчас працы над беларусізацыяй інтэрфейсу пашуковай сістэмы ўзнікала дыскусія пра тарашкевіцу і наркамаўку, у выніку перамагла апошняя:
"Звычайна калектыў перакладчыкаў робіць паміж сабой галасаванне як перакладаць. І пры гэтым большасць звычайна галасуе за "тарашкевіцу". І калі ўласна пачынаецца пераклад, найбольш актыўныя перакладчыкі карыстаюцца "наркамаўкай". Вынік атрымліваецца такі, што пераклад звычайна з'яўляецца "наркамаўскі", але, магчыма, частка выразаў будзе на "тарашкевіцы".
Цяпер каля 60 чалавек, а сярод іх і Сяргей Чарнавокі, працуюць над чарговым праектам па "беларусізацыі".