Пашыраецца кола асоб, якія могуць рэалізоўваць закладзеныя ўчасткі зямлі
Аляксандр Лукашэнка ўнёс змяненні ў дэкрэт "Аб некаторых пытаннях залогу маёмасці". Як паведаміла БелаПАН са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта, новым дакументам пашыраецца кола асоб, якія валодаюць правам рэалізацыі закладзеных зямельных участкаў.
Згодна з новым дэкрэтам, такім правам разам з банкамі-залогатрымальнікамі змогуць пакарыстацца таксама іншыя залогатрымальнікі: Міжнародная фінансавая карпарацыя, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, і іншыя арганізацыі.
Дэкрэт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання, з'яўляецца часовым і прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу Беларусі.