Пасля 15 сутак выйшаў на волю фатограф "Новага Часу" Дзмітрый Дзмітрыеў

Пасля 15 сутак выйшаў на волю фатограф "Новага Часу" Дзмітрый Дзмітрыеў

Зранку 20 жніўня з турмы на Акрэсціна выйшаў фатограф газеты "Новы Час" Дзмітрый Дзмітрыеў, перадае Радыё "Свабода". 

Як распавядала Еўрарадыё, мужчыну затрымалі 5 жніўня. У 6:40 раніцы ён паспеў напісаць у сацсетках, што да яго прыйшлі. Пасля гэтага Дзмітрыева адвезлі на на допыт у Следчы камітэт, ператрус у яго кватэры не праводзіўся.

Паведамлялася, што ў сілавікоў, якія затрымалі фатографа, быў спіс людзей, па якіх у той дзень павінны былі прыйсці.

Суд прызначыў Дзмітрыеву 15 сутак арышту, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні міліцыі. Пры гэтым сваякі кажуць, што ён пайшоў з міліцыянтамі па першым жа іх патрабаванні.

Раней Дзмітрыеў працаваў у міліцыі. У 2020-м яго неаднаразова затрымлівалі падчас працы фотакарэспандэнтам на акцыях пратэсту. Дарэчы, на пачатку жніўня мінулага года ён трапіў у часовы лагер для затрыманых пад Слуцкам на месцы лекава-працоўнага прафілакторыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі