"Пасля 6 месяцаў мы пабачым, як развіваецца працэс"
І калі не будзе прагрэсу, канечне, санкцыі будуць адноўленыя. Пра гэта Еўрарадыё заявіла адказная за сувязі з прэсай, прадстаўніца офісу вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюзу па знешняй палітыцы і бяспецы Хаўера Саланы Крысцін Галах. Яна дала нам інтэрв’ю пасля прыпынення санкцыяў. ЕРБ: Чаму Еўрасаюз пайшоў на адмену санкцыяў пасля нашых выбараў, якія былі прызнаныя недэмакратычнымі?
КГ: Рашэнне, якое мы прынялі, не ў тым, каб прыбраць усе санкцыі. Мы вырашылі прыпыніць іх частку. І гэта ў асноўным кампраміс, таму што выбары не былі настолькі дэмакратычныя і свабодныя, як нам бы хацелася, аднак гэтая перадвыбарная кампанія была крокам, які мы лічым пазітыўным, вельмі важным і які неабходна ўзяць пад увагу, як і вызваленне ўсіх палітвязняў.
ЕРБ: Што Еўрасаюз чакае ад Беларусі ў адказ на прыпыненне санкцыяў?
КГ: Мы чакаем ад Беларусі хуткага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека, свабодай СМІ, мы таксама чакаем працэсу дэмакратызацыі, чакаем свабоды дзейнасці для недзяржаўных арганізацыяў. Як бачна, мы чакаем дастаткова шмат. Рухі ў некаторых кірунках з прыгаданых робяцца беларускім кіраўніцтвам, але не ва ўсіх. Адпаведна гэтаму і мы займаем сярэднюю пазіцыю: мы можам прыпыніць некаторыя санкцыі, але не ўсе.
ЕРБ: Некаторыя эксперты кажуць, што ў святле сусветнага палітычнага крызісу Еўропа гатовая заплюшчыць вочы на сітуацыю з дэмакратыяй і правамі чалавека. Ці будзе Еўропа далей працягваць ціснуць Беларусь, каб змусіць да выканання 12 умоваў Еўрасаюза?
КГ: Няма сумневаў, што мы будзем працягваць ціск, таму што санкцыі прыпыненыя толькі на 6 месяцаў. Пасля 6 месяцаў мы пабачым, як развіваецца працэс. І калі не будзе прагрэсу, канечне, санкцыі будуць адноўленыя. Вельмі важна браць пад увагу, што гэта прыпыненне санкцыяў на 6 месяцаў. На працягу гэтых шасці месяцаў мы даем магчымасць палепшыць выкананне 12 умоваў, якія вы прыгадалі.
ЕРБ: А ці быў Лукашэнка ўжо запрошаны на нейкія афіцыйныя сустрэчы?
КГ: Не, Лукашэнку не запрасілі ні на якія афіцыйныя сустрэчы. Спадар Салана і некаторыя іншыя еўрапейскія лідэры сустракаліся толькі са спадаром Мартынавым у Люксембургу.
ЕРБ: Ці будзе Еўрасаюз працягваць падтрымліваць беларускую апазіцыю?
КГ: Без сумневаў. Гэта адна з тых рэчаў, якія мы рабілі і якія будзем працягваць рабіць. Мы лічым, што гэтае аднаўленне дыялогу на афіцыйным узроўні мае шмат агульнага з тым, пра што нам казала апазіцыя. Яны зацікаўленыя ў тым, каб мы захоўвалі ціск на ўрад у той жа самы час, калі мы адкрываемся для адносінаў, у якіх мы пераконваемся, што ёсць прагрэс згодна з той лініяй, якой хочуць і яны, якую мы лічым правільнай. Такім чынам кантакты з вашай апазіцыяй захаваюцца на тых жа ўзроўнях і ў той жа колькасці, у якой яны былі апошнім часам.
ЕРБ: Калі Лукашэнка пойдзе на стварэнне адзінай сістэмы СПА з Расіяй і будзе развіваць з ёй ваеннае супрацоўніцтва, ці гэта пашкодзіць стасункам Беларусі з Еўропай?
КГ: Стасункі паміж Еўрасаюзам і Беларуссю не будуць выключаць іншыя стасункі. Мы не чакаем і не патрабуем, каб краіны, у якіх добрыя стасункі з Еўрасаюзам, не мелі такіх жа стасункаў з іншымі. Мы лічым, што ў Беларусі шмат суседзяў: гэта і краіны-чальцы Еўрасаюза, гэта і Расія, гэта і Ўкраіна. Што мае значэнне – гэта тое, што мы ўсе, усе краіны, можам развіваць добрасуседскія адносіны. Гэта не гульня, у якой добрыя стасункі з аднымі аўтаматычна выключаюць добрыя стасункі з іншымі.
ЕРБ: Ці значыць адмена санкцыяў у дачыненні да высокапастаўленых чыноўнікаў, што і шэраговыя беларусы могуць чакаць візавых паслабленняў?
КГ: Мы ведаем, што пытанне візаў вельмі важнае, асабліва для краіны, якая мае з Еўрасаюзам агульную мяжу з-за жадання людзей перасякаць гэтую мяжу. Мы цудоўна сабе ўсведамляем, што Еўрасаюз мусіць паспрабаваць спрасціць візавую сітуацыю для грамадзянаў краінаў, з якімі ў нас вельмі блізкія адносіны. Такім чынам, калі мы будзем рухацца наперад і развіваць больш шчыльныя стасункі з Беларуссю, асабліва ў выпадку, калі будзе прагрэс у тых сферах, пра якія мы казалі, мы таксама зможам прасунуцца і ў пытанні візаў. Мы разумеем, наколькі апошняе важна, каб даць магчымасць грамадзянам, студэнтам, мастакам і артыстам падарожнічаць у Еўрапейскі Саюз.