Пасля Дня святога Валянціна рэгістрацыя шлюбу ў Мінску вырасце амаль у 4 разы
15 лютага павышаюцца тарыфы на дадатковыя платныя паслугі загсаў у Мінску. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на начальніка аддзела прававога абслугоўвання грамадзян, арганізацый і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Кацярыну Кочык. Адпаведнае рашэнне прынятай пастановай №4 калегіі профільнага ўпраўлення гарвыканкама.
Дарэчы, такое падаражэнне адбудзецца акурат пасля Дня святога Валянціна.
Найбольш падаражэе рэгістрацыя заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы і ў спецыяльным абсталяваным памяшканні — амаль у 3,7 раза (з 149,9 тыс. да 550 тыс.руб.). У 2,6 раза больш заплацяць маладыя за ўрачыстую рэгістрацыю шлюбу з прыцягненнем акампаніятара — на 650 тыс.руб. За выезд для рэгістрацыі шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці трэба будзе заплаціць у 2,4 раза больш — 850 тыс. руб. за 1 гадзіну, без уліку транспарту. А шлюб паводле індывідуальнага сцэнару з удзелам калектыву (у тым ліку музычнага) падаражэе амаль удвая — на 1,9 млн.
Начальнік аддзела загс адміністрацыі Першамайскага раёна сталіцы Юлія Вінаградава кажа, што тарыфы на дадатковыя платныя паслугі загсаў не мяняліся ў Мінску 3 гады. Напрыклад, летась Першамайскі загс Мінска зарэгістраваў 1529 шлюбаў, у тым ліку 676 — ва ўрачыстай абстаноўцы і пад акампанемент.
А вось рэгістрацыя шлюбу паводле індывідуальнага сцэнару, кажа Вінаградава, амаль не запатрабаваная. У 2014 годзе Першамайскі загс правёў пяць такіх рэгістрацый, а ў 2015-м — ніводнай.