Пасля мінскага канцэрта Эрас Рамазоці адмяніў канцэрты ў Расіі

Пасля мінскага канцэрта Эрас Рамазоці адмяніў канцэрты ў Расіі

Поп-спявак Эрас Рамазоці адмяніў канцэрты ў Расіі, Эстоніі ды Арменіі, якія мусілі адбыцца ў рамках сусветнага турнэ Perfetto.

"Прадзюсарская кампанія сусветнага турнэ Perfetto 2015/2016 глыбока шкадуе, што пасля правядзення канцэрта ў Беларусі (г. Мінску) 26 сакавіка вымушана паведаміць аб перапыненні турнэ і адмене шоу Эраса Рамазоці ў Эстоніі, Расіі ды Арменіі з прычыны парушэння дамоўных абавязанняў расійскім арганізатарам турнэ ў названых краінах — ТАА "Глабальныя камунікацыі", — цытуе ТАСС афіцыйнае паведамленні.

Арганізатары тура кажуць, што расійскія кампанія неаднаразова парушала ўзгодненыя грашовыя абавязанні, прызначаныя на пакрыццё выдаткаў на правядзенне шоу Рамазоці на высокім міжнародным узроўні. Кампанія пакінула за сабой права падаць у суд на расійскага арганізатара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі