Пасля мітынгу прадпрымальнікаў міліцыя зацікавілася аўтамабілем Лябедзькі

Пасля мітынгу прадпрымальнікаў міліцыя зацікавілася аўтамабілем Лябедзькі

Пасля мітынгу прадпрымальнікаў ДАІ зацікавілася аўтамабілем старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Аўтамабіль палітыка спынілі ў двары яго дома і заявілі, што кіроўца парушыў Правілы дарожнага руху.

Потым супрацоўнікаў міліцыі зацікавіла змесціва машыны — у прыватнасці, плакаты і расцяжкі, якія вёз з сабой Лябедзька пасля мітынгу прадпрымальнікаў. Ад Лябедзькі запатрабавалі, каб ён праехаў у РУУС цэнтральнага раёна Мінска.

Як паведамлялася раней, акцыя адбылася 28 лютага ў цэнтры сталіцы. Яго ўдзельнікі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, дзе правялі мітынг. Потым яны прайшлі шэсцем на плошчу Незалежнасці, дзе адбыўся яшчэ адзін міні-мітынг. Удзельнікі акцыі пратэставалі супраць указа №222 Аляксандра Лукашэнкі, бо ён істотна ўскладніў працу індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі