Пасля правалу перавароту ў Турцыі затрымалі 13 тысяч чалавек
Улады Турцыі пасля няўдалай спробы ваеннага перавароты затрымалі 13 тысяч чалавек. Такую лічбу назваў прэмʼер-міністр краіны Біналі Йылдырым, перадае Радыё "Свабода" са спасылкай на турэцкія СМІ.
Кіраўнік ураду паведаміў, што сярод затрыманых ёсць паліцыянты (1329), салдаты (8831), супрацоўнікі судоў (2100), грамадзянскія асобы (689), а таксама 52 раённыя губернатары.
Абвінавачанні былі выстаўленыя 5837 затрыманым.
Як паведамлялася раней, пасля спробы путчу Турцыя абвясціла надзвычайнае становішча і часова прыпыніла дзеянне Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека. АБСЕ патрабуе, каб турэцкія ўлады пусцілі яе назіральнікаў на суды над удзельнікамі перавароту.