Пасля публікацыі фільма Delfi па дапамогу ў BySol звярнуліся дзясяткі чалавек
Кадр из фильма “Хроники современности”
Пасля з'яўлення ў інтэрнэце фільма Delfi пра беларускія пратэсты па дапамогу ў BySol звярнуліся дзясяткі чалавек. Пра гэта піша рэсурс "Позірк" са спасылкай на кіраўніка Фонду салідарнасці BySol Андрэя Стрыжака.
Паводле Стрыжака, тым, хто пазнаў сябе на кадрах і ўсё яшчэ знаходзіцца ў Беларусі, "прапанова будзе толькі адна — перамясціцца ў бяспечнае месца". Ён дадаў, што ў фондзе "кансультуюць усіх, хто звяртаецца".
Дакументальны фільм "Хронікі сучаснасці" быў апублікаваны на інтэрнэт-партале Delfi ў пачатку гэтага тыдня. Карціна прысвечаная прастэстам 2020 года ў Беларусі. У фільме выкарыстаныя кадры з вулічных шэсцяў, прычым твары многіх людзей не закрытыя і добра бачныя. Пасля выхаду фільма беларускія сілавікі анансавалі новыя крымінальныя справы за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (арт. 342 КК). Аўтараў праекта раскрытыкавалі за неабачлівасць — за тое, што яны публікацыяй фільма паставілі пад пагрозу беларускіх удзельнікаў пратэсту, якія застаюцца ў Беларусі. Фільм выдалілі, але сілавікі сцвярджаюць, што паспелі спампаваць карціну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.