Пасля візіту ў Беларусь дарадцы Трампа Лукашэнка і Пуцін гаварылі па тэлефоне
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне, інфармуе БЕЛТА. Тэмамі размовы была праца над рэалізацыяй ранейшых дамоўленасцяў, беларуска-расійскія дачыненні і "бягучы парадак дня". Таксама беларускі кіраўнік і расійскі прэзідэнт абмяняліся меркаваннямі "па міжнародных пытаннях".
Як вядома, у чацвер у Беларусі быў з візітам дарадца прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Болтан. Ён сустракаўся з Лукашэнкам і павёз з Мінска падарункі для Дональда і Меланьі Трамп.
У кароткім паведамленні прэс-службы беларускага кіраўніка не адзначаецца, чыя гэта была ініцыятыва.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.