Пасля заканчэння Усебеларускага народнага сходу Лукашэнка паляцеў у Ташкент

Пасля заканчэння Усебеларускага народнага сходу Лукашэнка паляцеў у Ташкент

Пасля заканчэння ў Мінску Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка паляцеў з рабочым візітам у Ташкент. У сталіцы Узбекістана 24 чэрвеня кіраўнік Беларусі паўдзельнічае ў савеце кіраўнікоў краін-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, інфармуе БЕЛТА.

Адзначаецца, што ў пятніцу адбудзецца падпісанне шэрагу шматбаковых дакументаў, у тым ліку антынаркатычная стратэгія на 2017-2022 гады. У Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, якая адзначае 15-годдзе, уваходзяць шэсць краін (Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан), яшчэ столькі ж краін з'яўляюцца назіральнікамі (Беларусь, Афганістан, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан). На саміце ў Ташкенце наша краіна ўпершыню прыме ўдзел на вышэйшым узроўні ў статусе назіральніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі