Пасля званка з медустановы затрыманы жыхар Брэста — яго падазраюць у педафіліі

Момант затрымання

Момант затрымання / @pressmvd

Сілавікі паведамляюць пра затрыманне ў Мінску 20-гадовага жыхара Брэста — яго падазраюць у педафіліі. Хлопец пазнаёміўся ў інтэрнэце з дзяўчынай. Яна школьніца, ёй 14 гадоў. У міліцыі кажуць, што хлопец ведаў пра яе ўзрост, але "вёў інтымную перапіску, а пасля настаяў на сустрэчы".

Для гэтага ён прыехаў у Мінск і зняў кватэру, дзе пара сустрэлася, быў палавы кантакт. Супраць хлопца завялі крымінальную справу. У МУС удакладнілі, што шукаць яго пачалі пасля атрымання "інфармацыі, якая паступіла з медыцынскай установы". Адзначым, што ў рамках медагляду школьніцы ў 14-15 гадоў праходзяць у тым ліку агляд гінеколага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі