Пасол Украіны накіраваў ноту ў МЗС Беларусі
Пасол Украіны Ігар Кізім накіраваў ноту ў МЗС Беларусі. У ёй ён заявіў пра парушэнне Венскай канвенцыі, паведамляе Радыё Свабода.
10 верасня Кізім распавёў у адным з інтэрв'ю, што "калі... перасякаў мяжу, вяртаючыся на ўласным транспарце з Украіны... стаў аб'ектам дагляду". "Прымусілі мяне адкрыць аўтамабіль, паказаць, што ў багажніку, — гаварыў пасол. — Я за 27 гадоў працы ні разу не сутыкаўся з такім".
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што не бачыць парушэння Венскай канвенцыі, паколькі быў здзейснены толькі агляд аўтамабіля дыпламата.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.