Пасольства Расіі высвятляе акалічнасці паўторнага затрымання расіян

Пасольства Расіі ў Беларусі высвятляе акалічнасці паўторнага затрымання двух расіян, якія бралі ўдзел у несанкцыянаваных акцыях беларускай апазіцыі ў ноч на 20 снежня.

Паводле інфармацыі МУС, двое з 12 расіян, вызваленыя пасля арышту, зноў затрыманыя ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Згодна з заканадаўствам, на працягу трох сутак будзе вырашана пытанне пра абранне ў адносінах да іх меры стрымання, паведамілі ў МУС.

Як сказаў Гусеў, консул пасольства Расіі ў Беларусі мае намер высветліць, за што былі арыштаваныя двое расіян і якія прэтэнзіі да іх выстаўляюць. "У любым выпадку мы маем намер адстойваць інтарэсы расійскіх грамадзян", — падкрэсліў саветнік пасольства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі