Пасты ДАІ і медыкаў правераць на COVID-19 тых, хто едзе ў Баранавічы

Пасты ДАІ і медыкаў правераць на COVID-19 тых, хто едзе ў Баранавічы

25-28 красавіка на ўездзе ў Баранавічы будуць дзяжурыць пасты ДАІ з медыкамі. Яны правераць стан здароўя людзей, якія едуць у горад, каб не прапусціць хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, а таксама кантакты першага і другога ўзроўняў, якія абавязаныя знаходзіцца на самаізаляцыі. Пра гэта паведамляецца ў Telegram-канале Баранавіцкага гарвыканкама. 

"На вакзалах горада будуць праводзіцца ўзмоцненыя прафілактычныя і дэзінфекцыйныя мерапрыемствы з мэтай прадухілення распаўсюду каранавіруснай інфекцыі праз кантактаванне з людзьмі з іншых рэгіёнаў. Дадаткова на чыгуначных вакзалах будзе ажыццяўляцца выбарачная тэрмаметрыя прыбываючых пасажыраў", — паведамляе прэс-служба гарвыканкама.

Чыноўнікі нагадваюць, што на доўгія выходныя, звязаныя з Радаўніцай, Мінздароўя заклікае беларусаў заставацца дома, а не ездзіць на могілкі. 

Пасты ДАІ з медыкамі вакол Баранавічаў — не вынаходніцтва мясцовых уладаў. Прыкладна тыдзень таму такія пасты выстаўляліся вакол Пінска: яны правяралі тых, ці не выязджаюць з горада людзі, якія мусяць знаходзіцца на самаізаляцыі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі