Пат без электрычнасці: як улады выжылі краму з мемнымі майкамі пра Лукашэнку

Ажыятаж у краме SYMBAL.by / Еўрарадыё
Ажыятаж у краме SYMBAL.by / Еўрарадыё

29 чэрвеня ў Мінску закрыецца крама SYMBAL.by. Тут прадаюцца рэчы з гістарычнай беларускай сімволікай і сувеніры.

Улады апалчыліся на краму пасля таго, як у продажы з'явіліся майкі з надпісам "ПСІХО3%". Гэта спалучэнне двух мемаў пра Лукашэнку: пра яго нізкі (3%) рэйтынг на выбарах і пра яго легкадумнае стаўленне да каранавіруса, які ён у пачатку эпідэміі называў псіхозам.

Пат без электричества: как власти выжили магазин c мемными майками про Лукашенко
Чарга на вуліцы ў краму SYMBAL.by / Еўрарадыё

Тыраж маек у SYMBAL.by канфіскавала міліцыя. А тыдзень таму крама загадкавым чынам засталася без электрычнасці.

"У падвале дома, у якім знаходзіцца крама, ёсць электрашчытавая. На мінулым тыдні адтуль знікла плаўкая ўстаўка, якая замыкае сетку, каб электрычнасць паступала ў наша памяшканне. Шчытавая на замку, ключ — у ЖЭУ-2 Савецкага раёна. Мы купілі такую ж плаўкую ўстаўку, але нас проста туды не пускаюць. На ўсе нашы патрабаванні даць допуск да гэтага памяшкання — з нашым электрыкам, з іх электрыкам — яны прыдумляюць усякія гісторыі. Я стаміўся хадзіць па крузе паміж ЖКГ, ЖРЭУ, ЖЭУ Савецкага раёна. Спачатку папрасілі адну дамову заключыць, потым другую. Нам кажуць: зрабіце тое і тое і мы адправім да вас электрыка. Але кожны раз, як мы выконваем адно патрабаванне, з'яўляецца іншае", — расказвае Еўрарадыё ўладальнік SYMBAL.by Павел Белавус.

SYMBAL.by стаў сімвалам кароткай адлігі, на якую Лукашэнка адважыўся падчас перамоў пра паглыбленне інтэграцыі з Расіяй. Тады трэба было паказаць, што Беларусь і Расія — хоць і блізкія, але розныя краіны. Нацыянальныя і гістарычныя сімвалы падыходзілі для гэтага як мага лепш.

З новага года Расія паставіла інтэграцыйны праект на паўзу. Крэмль сканцэнтраваўся на галасаванні па папраўках у Канстытуцыю, якія адкрыюць Уладзіміру Пуціну магчымасць пакінуць за сабой прэзідэнцкую пасаду.

"Праверкі, якія праходзілі на мінулым тыдні, не спыніліся. Праверкі па лініі падатковай, праверкі па лініі міліцыі, праверкі ад выканкама з патрабаваннем зняць шыльду, МНС. Працаваць без інтэрнэту, электрычнасці і святла мы можам доўга, але разумеем, што на гэтым усё не скончыцца. І пакуль да нас не прыйшлі так, як прыйшлі на вытворчасць з патрабаваннем усё закрыць, мы вырашылі пару дзён выкарыстаць, каб распрадаць прадукцыю. А далей спакойна будзем вырашаць юрыдычныя пытанні, з якімі на нас ціснуць", — працягвае Павел Белавус.

І Лукашэнка, і чыноўнікі, і беларускія селебы, якія падтрымліваюць уладу, з году ў год паўтараюць адну і тую самую страшылку: "Мы не хочам, каб у Беларусі было як ва Украіне". Дык вось, іх усіх можна павіншаваць: у Беларусі ўжо як ва Украіне, і яны самі гэта арганізавалі. 

У 2011 годзе прадпрымальны кіяўлянін Дзяніс Алейнікаў пачаў выпускаць футболкі з надпісам "Дзякуй жыхарам Данбаса". Гэта футбольная крычалка, якая працягвалася словамі "за прэзідэнта-п***раса".

Прэзідэнтам тады быў "жыхар Данбаса" Віктар Януковіч. Атветачка ад яго не прымусіла сябе доўга чакаць. У кампаніі ProstoPrint, дырэктарам і ўладальнікам якой быў Алейнікаў, прайшоў ператрус пад маркай незаконнага продажу сувеніраў да Еўра-2012. З гэтай жа прычыны байцы атрада "Беркут" разагналі кірмаш сувеніраў, дзе прадаваліся майкі "Дзякуй жыхарам Данбаса". Неўзабаве прадпрымальнік і яго сям'я былі вымушаныя пакінуць Украіну, бо іх жыццю пагражала небяспека.

Пакуль што ў Мінску не разагналі ні аднаго кірмашу з сувенірамі. Затое 23 чэрвеня АМАП вылучыўся, затрымаўшы пакупнікоў, якія стаялі ў чарзе да крамы SYMBAL.by. Міліцыя сцвярджае, што затрыманне адбылося ў сувязі з масавай бойкай. Але ў пратаколах, складзеных на затрыманых, бойка не згадваецца — там толькі пра "мітынг, не звязаны з выбарчай кампаніяй" (чарга да крамы!) і выкрыкванне лозунгаў (якіх ніхто не выкрыкваў, ёсць жа відэазапісы).

Пат без электричества: как власти выжили магазин c мемными майками про Лукашенко

"Далей мы будзем прымаць рашэнне ў залежнасці ад таго, што будзе адбывацца ў найбліжэйшыя дні. Таму што кожны дзень адбываюцца новыя цудоўныя гісторыі, на якія ўжо няма сіл рэагаваць. Бескарысна нешта рабіць. Сітуацыя развіваецца неймавернымі падзеямі, і тут нешта складана прадказаць, — рэзюмуе Павел Белавус. — Наша грамадзянская пазіцыя непахісная. Мы, як і ўсе беларусы, хочам сумленных выбараў, справядлівасці і законнасці. Калі не атрымліваецца гуляць па законе, мы лепш пастараемся не гуляць па чужых правілах. Няма столькі нерваў, каб даказваць, што мы не ідыёты. Спадзяёмся, што ўсё зменіцца.

І нагадаю, што да SYMBAL.by я быў кіраўніком "Арт Сядзібы". Першыя тры-чатыры гады нас пяць разоў высялялі з розных памяшканняў па такіх жа надуманых прычынах, але мы заўсёды адраджаліся на новых пляцоўках, у новых формах, новых фарматах работы. І зараз мы нікуды не знікнем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі