Паўабаронца “Барселоны” заплакаў, калі аб’явіў пра сыход з каманды (фота, відэа)
Паўабаронца Андэрс Іньеста заявіў, што пакідае “Барселону”. Ён выступаў за каталонскі клуб з 2001 года, разам з ім выйграў 31 трафей, нярэдка забіваў рашаючыя галы. Цяпер Іньесце 33 гады і ён вырашыў працягнуць кар’еру ў Кітаі. Кантракт з клубам “Чунцінь Ліфань”, як мяркуецца, будзе разлічаны на тры гады.
Пра сыход з “Барселоны” Іньеста аб’явіў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі. У нейкі момант футбаліст не змог стрымаць слёз.
Фота: Reuters