Паўла Севярынца за абарону Курапатаў асудзілі на 10 сутак арышту

Паўла Севярынца за абарону Курапатаў асудзілі на 10 сутак арышту

Суд Фрунзенскага раёна сталіцы прысудзіў Паўлу Севярынцу 10 сутак арышту, перадае Радыё "Свабода". Суд палічыў, што прысутнасць Севярынца са сцягам каля рэстарацыі "Поедем поедим" з'яўляецца несанкцыянаваным пікетам.

Самога Севярынца на судзе не было. Ён заявіў журналістам, што лічыць гэты прысуд беззаконнем. Бліжэйшым часам ён чакае, што яго затрымаюць і накіруюць у ізалятар.

Раней Севярынец быў аштрафаваны на 50 базавых велічыняў за прэс-канфэрэнцыю каля брамы рэстарана "Поедем поедим": суд таксама палічыў яе пікетам. 

Агулам суды завялі ўжо больш за 140 адміністрацыйных спраў на абаронцаў Курапатаў, якія пратэстуюць супраць рэстарана "Поедем поедим" каля Курапатаў — месца масавых забойстваў у сталінскія часы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі