Паўла Шарамета дапыталі па справе зніклага гродзенскага міліцыянта

Журналіста Паўла Шарамета дапыталі ў Маскве па запыце з упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскай вобласці. Следчых з Беларусі цікавіла, дзе зараз знаходзіцца былы начальнік гродзенскага абласнога ЎУС, генерал Генадзь Хацько. Аднак сп. Шарамет распавёў Еўрарадыё, што нічым не змог дапамагчы міліцыянтам: Павел Шарамет: "Усё адбылося даволі хутка, бо запыт быў параўнальна невялікі. У мяне пыталіся пра месцазнаходжанне Генадзя Хацько, бо 18 сакавіка "Белорусский партизан" напісаў, што, па чутках, зараз гэты зніклы міліцыянт знаходзіцца ў Нарвегіі. Але я патлумачыў, што не ведаю нават, хто з'яўляецца аўтарам гэтага матэрыяла, бо ў нас адкрыты рэсурс. І, натуральна, не ведаю асабіста ні Хацько, ні яго сваякоў".

На пытанне пра тое, чаму па справе міліцыянта, абвешчанага ў міжнародны росшук, дапыталі менавіта яго, Павел Шарамет адказаў жартам.

Павел Шарамет: "Дакладна тое самае было з Дудкіным. Гэта капітан МУС, які збег з Беларусі. На гэты запыт я адказаў, што сустракаўся з Дудкіным у Маскве. Таму, можа, у МУС Беларусі думаюць, што ўсе збеглыя афіцэры спецслужбаў спачатку ідуць да мяне ці іншых журналістаў "Белорусского партизана", а пасля ўжо па іншых месцах?"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі