Павел Белавус: Свята #БНР100 у Мінску наведалі каля 50 тысяч чалавек

Павел Белавус: Свята #БНР100 у Мінску наведалі каля 50 тысяч чалавек

На святкаванне Дня Волі каля опернага тэатра ў Мінску прыйшло каля 50 тысяч чалавек. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў святочнай праграмы Павел Белавус

Ён задаволены сённяшнім днём "Усё атрымалася амаль цалкам так, як хацелі", — кажа Белавус.

Павел патлумачыў Еўрарадыё, як адбываўся падлік удзельнікаў святкавання: "У нас было 20 тысяч праграмак, якія валанцёры раздавалі ўсім, хто заходзіў на мерапрыемства. Раздавалі яны пераважна тым, хто заходзіў праз галоўны ўваход. Але ж былі яшчэ два ўваходы... Гэтыя праграмкі скончыліся недзе гадзіне а 16-й — ніводнай не было. І калі з двух чалавек адзін атрымаў праграмку, то і гэта ўжо каля 40 тысяч. Нам як арганізатарам прыемна лічыць, што прыйшло 50 тысяч, а можа — і больш"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі