Павел Севярынец: Мы пачнем шырокую кампанію байкоту ўладальнікаў "Поедем поедим"

Павел Севярынец: Мы пачнем шырокую кампанію байкоту ўладальнікаў "Поедем поедим"

Абаронцы Курапатаў гатовыя пачаць шырокую кампанію байкоту рэстарана "Поедем поедим". Пра гэта сустаршыня аргкамітэта партыі БХД Павел Севярынец заявіў у жывым эфіры Еўрарадыё. 

Па яго словах, калі ў сераду ўладальнікі рэстарана "Поедем поедим" не дадуць адказу, то пачнецца байкот не толькі гэтага рэстарана, але і іншых установаў гэтых самых уладальнікаў. У прыватнасці, наступным аб'ектам Севярынец назваў рэстаран "Гранд Кушавель". Таксама плануецца зладзіць байкот пастаўшчыкоў у гэтыя ўстановы. 

Акрамя таго, абаронцы Курапатаў прапануюць не выдаваць шэнгенскія візы тым, хто мае дачыненне да гэтага скандалу. 

У суботу Севярынец абвясціў ультыматум уладальнікам рэстарана "Поедем поедим": ён даў ім тры дні на тое, каб згарнуць працу ўстановы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі