Павел Севярынец у 16.00 — пра гісторыю “Маладога фронту” і будучыню арганізацыі

Павел Севярынец у 16.00 — пра гісторыю “Маладога фронту” і будучыню арганізацыі

Маладзёжная арганізацыя “Малады фронт”, якая афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі, сёлета святкуе сваё 20-годдзе. Адзін з яе заснавальнікаў, Павел Севярынец, у аўторак у 16.00 завітае ў студыю Еўрарадыё. Разам з ім мы прыгадаем, як і навошта стваралася арганізацыя, якую ролю яна адыграла ва ўмацаванні патрыятычнага руху і палітычнай барацьбе з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама паразмаўляем пра будучыню “Маладога фронту”.

Слухаць размову можна адразу пасля выпуску навінаў а 16-й гадзіне. Нас таксама можна і глядзець у відэа-стрыме на старонках Еўрарадыё ў Facebook, Вконтакте, Одноклассники і YouTube. Пакідайце і свае пытанні ў каментарыях да відэа, мы іх абавязкова зададзім!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі