Паводка затопіць шэраг раёнаў Віцебшчыны, Гомельшчыны і Брэстчыны
Падчас паводкі прагназуецца затапленне шэрагу раёнаў Віцебскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Пра гэта заявіла начальнік аддзела гідралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Марына Нагібіна. Па яе словах, гэта Віцебскі, Полацкі, Верхнядзвінскі, Шаркаўшчынскі, Стаўбцоўскі ды некаторыя іншыя раёны. Чакаецца, што падтапленні рачнымі водамі і затапленні прыбярэжных тэрыторый будуць назірацца ўздоўж рэчышчаў Дзісны каля Шаркаўшчыны, Нёмана каля Стоўбцаў, Прыпяці каля Петрыкава і яе прытокаў Ясельды, Случы, Пцічы, прытоку Заходняга Буга Мухаўца паблізу Брэста.
Па прагнозах гідраметэаролагаў, якія перадае БелаПАН, вышыня паводкі будзе шмат у чым залежаць ад таго, колькі ападкаў выпадзе падчас паводкі. Па словах Нагібінай, шкода ад паводкі не павінна быць такой вялікай, як гэта было ў 1999 годзе.
Спецыяліст адзначыла, што рост узроўню вясновай паводкі адбываецца на ўсіх рэках. Яго сутачная інтэнсіўнасць складае ў асноўным ад 1 да 98 см, найбольшая, у 115—255 см, адзначаецца на Дзвіне каля Верхнядзвінску, яе прытоку Дзісне каля Шаркаўшчыны і Віліі каля вёскі Міхалішкі. На рэках басейна Прыпяці на тэрыторыі Беларусі ўзровень вады падвышаецца з інтэнсіўнасцю 1—24 см, а на правабярэжных прытоках на тэрыторыі Ўкраіны да 63 см за суткі.