Павышаныя стаўкі падатку на здачу ў арэнду жылля і гаражоў
У Мінску павышаныя стаўкі падатку на здачу ў арэнду жылля і гаражоў. Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (ад 29 сакавіка 2016 года № 189) апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У адпаведнасці з ім устаноўленыя памеры ставак падаходнага падатку з фізічных асобаў у фіксаваных сумах у адносінах даходаў, якія атрыманыя плацельшчыкамі ад здачы ў арэнду (субарэнду) фізасобам, наём (паднаём) жылых і нежылых памяшканняў, а таксама машына-месцаў, інфармуе БЕЛТА.
Адзначаецца, што стаўкі ўстанавілі ў залежнасці ад эканоміка-планіровачнай зоны, у якой знаходзіцца памяшканне. Стаўка падатку на жылыя памяшканні (за кожны пакой, які здаецца ў арэнду), лецішчы, садовыя домікі ў першай зоне складзе 275 тысяч рублёў (раней — 240 тысяч) на месяц, у другой — Br230 тысяч (200 тысяч), у трэцяй і чацвёртай — 195 тысяч (170 тысяч), у пятай — 160 тысяч рублёў (раней — 140 тысяч рублёў).
Тыя мінчукі, якія здаюць у арэнду металічныя і драўляныя гаражы, машына-месцы, цяпер будуць плаціць 90-60 тысяч рублёў (раней — 80-50 тысяч). За здачу жалезабетонных і цагляных гаражоў давядзецца заплаціць 115-105 тысяч рублёў (раней — 100-90 тысяч). Больш падрабязна гл. тут.
Рашэнне Мінскага гарсавета пачне дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання.