Павышаюцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі

Павышаюцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі. Гэтыя выплаты прывязаныя да бюджэта пражытковага мінімуму, які таксама пераглядаюць з наступнага месяца — ён складзе 216,9 рубля (цяпер 214,21 рубля).

Апроч пенсіяў, вырастуць і надбаўкі, павышэнні да пенсіяў і даплаты грамадзянам 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па даглядзе за інвалідам І групы або асобай, якая дасягнула 80 гадовага ўзросту.

Пенсіі і іншыя выплаты вырастуць нязначна, у сярэднім на 1-3 рублі . Напрыклад, сацыяльная пенсія інвалідам І групы складзе 238,59 рубля (цяпер 235,63). Інваліды ІІ групы і дзеці ў выпадку страты карміцеля будуць атрымліваць 184,37 рубля (цяпер 182,08 рубля). Мінімальная пенсія па ўзросце (без уліку даплаты ў 20% ад сярэдняга заробку) складзе 54,23 рубля (цяпер 53,55).

Мінулым разам працоўныя пенсіі павышалі ў лістападзе мінулага года — тады яны ўзраслі ў сярэднім на 5,3%.

Разам з пенсіямі ўзрастуць адзінаразовыя выплаты пры нараджэнні дзяцей, а таксама дапамога на дзяцей да 3 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі