Пажар на сушылцы піламатэрыялаў адбыўся ў Быхаве

Пажар на сушылцы піламатэрыялаў адбыўся ў Быхаве

17 снежня каля 15-й гадзіны ратавальнікаў выклікалі на пажар на прыватнай сушылцы піламатэрыялаў у Быхаве, паведамляе прэс-служба МНС.

Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца выкліку, то пабачылі, што будынак гарыць адкрытым полымем. Усярэдзіне памяшкання на час пажару нікога не было. Ратавальнікі лакалізавалі і ліквідавалі пажар.

Агонь знішчыў у будынку дах і перакрыцце, пашкодзіў унутранае аздабленне і 7 кубаметраў піламатэрыялаў. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаюцца дзве версіі — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання альбо парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прыладаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі