Пазнаёміліся, аб'ядналіся і самарадыкалізаваліся — МУС пра справу брата Латушкі

Анатоль Латушка / фота з сацсетак
Анатоль Латушка / фота з сацсетак

У МУС расказалі пра затрыманне групы грамадзян, сярод якіх, як мяркуецца, быў і стрыечны брат Паўла Латушкі Анатоль.

Яго, а таксама яшчэ некалькі чалавек затрымалі ў Мінску 31 студзеня. Прычынай назвалі намаляванае імі графіці "Пагоня".

У МУС удакладнілі, што грамадзян затрымалі за тое, што яны "наносілі пратэсныя надпісы на фасады будынкаў, у пад'ездах жылых дамоў, у грамадскіх месцах".  Акрамя таго, паводле звестак сілавікоў, яны пашкодзілі банеры з выявай міліцыянераў і спалілі дзяржаўны сцяг.

Колькі чалавек затрымалі, не паведамляецца. Гаворыцца толькі, што ім ад 30 да 60 гадоў, і ўсе яны "знаходзіліся ў экстрэмісцкіх Telegram-каналах і раённых чатах, у якіх пазнаёміліся, аб'ядналіся і самарадыкалізаваліся".  

Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Праваабаронцы ўжо прызналі Анатоля палітвязнем. Вядома таксама, што ў дзень затрымання яго збілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі