У Мінску затрымалі стрыечнага брата Паўла Латушкі
31 студзеня ў Мінску затрымалі Анатоля Латушку — стрыечнага брата Паўла Латушкі, паведамляюць праваабаронцы.
З ім уначы затрымалі Алену Маліноўскую і яшчэ адну 58-гадовую жанчыну. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх затрымалі за маляванне графіці з гербам "Пагоня" і ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства).
У затрыманых адбываюцца ператрусы, усіх іх узялі пад варту.
Дарэчы, на мінулым тыдні стала вядома, што крымінальную справу пачалі на дачку Латушкі Яну і арыштавалі кватэру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.