Пазняк: на сёння Бабарыка — патэнцыйна больш шкодны беларусам, чым Лукашэнка

Пазняк: на сёння Бабарыка — патэнцыйна больш шкодны беларусам, чым Лукашэнка

Кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк выступіў рэзка супраць канстытуцыйнага рэферэндуму, які прапаноўвае штаб Віктара Бабарыкі

Як паведамлялася раней, прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Бабарыка прапанаваў правесці рэферэндум па змене Канстытуцыі. За аснову новага Асноўнага закона ён прапанаваў узяць Канстытуцыю 1994 года. 

"Юрыст Бабарыкі выбалтаў сам галоўную прычыну іхнага юрыдычна абсурднага рашэння правесці рэферэндум аб Канстытуцыі 1994 года. Гэтая прычына ў тым, што, каб захапіць нашу краіну, Маскве перашкаджае беларуская дзяржаўная мова ў Рэспубліцы Беларусь, зацьверджаная Канстытуцыяй-94, таму яны хочуць перарабіць гэтую Канстытуцыю, да якой мусіла б аўтаматычна вярнуцца краіна пасля зьмены ўлады і адкідання антыпраўных наступстваў лістападаўскага дзяржаўнага перавароту 1996 года", — піша Пазняк у Фэйсбуку.

На яго думку, галоўная задача такога рэферэндуму — падрыхтоўка да расійскага захопу Беларусі. 

"НА СЁНЬНЯШНІ ДЗЕНЬ БАБАРЫКА ЁСЬЦЬ ПАТЭНЦЫЙНА БОЛЬШ ШКОДНЫ ВОРАГ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ, ЧЫМ ЛУКАШЭНКА, бо вірус беларусажэрцы Лукашэнкі ўжо на 97 адсоткаў выхаваў у беларусаў імунітэт, антыцелы абароны народнага арганізма. Усё, што робіць і гаворыць гэты вар'ят, толькі злуе народ і кансалідуе нацыю на адштурхоўванні ад яго антынароднай брыдоты. Тут класічная сітуацыя, калі да дабра прыходзяць ад непрыняцця зла. Будучыні ў Лукашэнкі тут няма.

Бабарыка ж — гэта вірус, які не спатыкае імунітэту, які залазіць у наш народны арганізм без супраціву і давершыць чорную маскоўскую справу разбурэння беларускай дзяржавы і беларускай нацыі", — заяўляе кіраўнік КХП-БНФ.

Ён мяркуе, што Бабарыка дзейнічае як прамаскоўская сіла. Калі ён стане прэзідэнтам, то захоп Беларусі праз "рэферэндум" будзе толькі справай тэхнікі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі