Педафіл напаў на хлопчыкаў у спальні ў дзіцячым лагеры пад Гродна

На Гродзеншчыне міліцыя шукае педафіла, які ў ноч з 2 на 3 ліпеня залез у спальню да хлопчыкаў у дзіцячым лагеры "Арляня" у Парэччы. Ад рук мужчыны маглі пацярпець дзеці. Мяркуецца, што невядомы залез у пакой праз адчыненае акно. Выхавацелька своечасова пачула шум і напалохала зламысніка, ён уцёк, піша газета "Вечерний Гродно".

Па факце дзеянняў сэксуальнага характару ў адносінах малалетніх распачатая крымінальная справа. Падрабязнасці здарэння не разгалошваюцца.

Пасля з'яўлення педафіла ў дзіцячых лагерах узмацнілі меры бяспекі. Дзяжураць і міліцыянеры, і супрацоўнікі лагероў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчыну ў камуфляжнай форме бачылі на тэрыторыі дзіцячага лагера ў Азёрах. Калі яго заўважыў супрацоўнік лагера, невядомы ўцёк.


Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі