Пекінскія канікулы: ці прымусіць Кітай Лукашэнку памірыцца з ЕС — эфір
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Апошнімі днямі “эміграцыйны ціск” на польскую мяжу быў мінімальны — быў нават зафіксаваны дзень, калі з тэрыторыі Беларусі не было ніводнай спробы нелегальнага перасячэння мяжы. Акурат у гэты час Лукашэнка выправіўся ў Кітай. Дзе ў яго нават “перамовы” з Сі Цзіньпінам прызначаныя. Супадзенне? (с) Але ёсць меркаванне, што сустрэча з кіраўніком Кітая для Лукашэнкі будзе не тое, каб перамовамі, а зацішша на мяжы — адмыслова на час візіту арганізаванае.
Ці сапраўды візіт у Кітай быў запланаваны і ці можа Кітай змусіць Лукашэнку да крокаў насустрач замірэння з Захадам? Ці здолеюць ЗША прымусіць паразумецца ўлады і апазіцыю ў Венесуэле і ці можа такая тактыка спрацаваць у выпадку з лукашэнкаўскім рэжымам? Як у еўрапейскім грамадстве змяняецца стаўленне да вайны ва Украіне і пры чым тут Ізраіль? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.