Пенсіі за 17 красавіка ў Беларусі выплацяць датэрмінова

Пенсіі за 17 красавіка ў Беларусі выплацяць датэрмінова

Пенсіі і дапамогі за 17 красавіка (Радаўніцу) РУП "Белпошта" выплаціць датэрмінова. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце прадпрыемства

Выплаты ў паштовых аддзялення Мінска прызначаныя на 13 красавіка; ва ўсіх паштовых аддзяленнях Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, у сельскіх аддзяленнях Гомельскай і Гродзенскай абласцей — з 14 красавіка; у аддзяленнях Віцебска і гарадскіх аддзяленнях Гомельскай і Гродзенскай абласцей — 16 красавіка.

17 красавіка будуць працаваць толькі дзяжурныя паштовыя аддзяленні.

Аб рэжыме працы паштовых аддзяленняў можна даведацца ў Саll-цэнтры РУП "Белпошта" па нумары 154.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі