Пенсіянер пазваніў у міліцыю і прыгразіў фізічна расправіцца з Лукашэнкам

Увечары 17 лютага пенсіянер Віктар Ракусевіч патэлефанаваў з свайго дамашняга тэлефона на нумар 102. Ён стаў у нецэнзурных словах выказваць сваё негатыўнае меркаванне з нагоды скасаваных для пенсіянераў льгот і Аляксандра Лукашэнкі.
Пенсіянер паабяцаў нават учыніць над прэзідэнтам і яго сям'ёй фізічную расправу. Па адрасе “палітычнага тэрарыста” выехала аператыўная група на чале з падпалкоўнікам. Да прыезду міліцыянтаў пенсіянер заснуў.

Сам ён сцвярджае, што нічога не памятае, бо знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Супраць Лукашэнкі пенсіянер нічога не мае і кажа, што тройчы галасаваў за яго на прэзідэнцкіх выбарах.

Тым не менш, 12 сакавіка ў судзе Заводскага раёна Мінска над Ракусевічам павінен адбыцца суд па абвінавачанні ў пагрозах на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

“Ежедневник”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі