Пенсіянерку з Кармы судзяць за гандаль людзьмі

Пенсіянерку з вёскі Карма Добрушскага раёна абвінавачваюць у тым, што яна гандлявала людзьмі ды незаконна пазбавіла волі мясцовую жыхарку, паведамляе Радыё Свабода. Падсудная цвердзіць, што проста дала прытулак іншай вясковай жанчыне, у якой у 2003 годзе згарэла хата. Але ж паводле версіі міліцыі, яна напужала пацярпелую, сказаўшы, быццам яе шукае міліцыя за ўчыненне падпалу. Жыла пацярпелая ў хляве. Падсудная апошнім часам жорстка эксплуатавала аднавяскоўку, біла, прымушала бясплатна працаваць па гаспадарцы, не выпускала з двара.

У кастрычніку 2009 году паланянцы ўдалося ўцячы. Яна папрасіла прытулку ў мясцовай царкве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі