Перадача “вагнераўцаў” Украіне — гібрыдная вайна з Расіяй?
Даць беларускай пракуратуры "зялёнае святло" на выдачу затрыманых у нашай краіне баевікоў з прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера ва Украіну і Расію паабяцаў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта кіраўнік Беларусі нібыта заявіў падчас інтэрв’ю 5 жніўня ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону.
Ці сапраўды Лукашэнка пойдзе на тое, каб перадаць украінскім праваахоўнікам расійскіх грамадзян, падазраваных ва ўдзеле ў баявых аперацыях на баку так званых ДНР і ЛНР? Якая рэакцыя Масквы магчымая на такое рашэнне Мінска? Ці можна нават словы Лукашэнкі пра намер перадаць лічыць пачаткам гібрыднай вайны паміж Мінскам і Масквой?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі кандыдат палітычных навук Яўген Магда і палітычны аналітык, аглядальнік Радыё Свабода Юрый Дракахруст.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.