Перамір'е ў сектары Газа працягнулі яшчэ на два дні
Сектар Газа
Гуманітарнае перамір'е ў сектар Газа працягнуць яшчэ на два дні. Пра гэта паведамілі дыпламаты Катара, якія выступаюць пасярэднікамі ў перамовах паміж Ізраілем і ХАМАСам.
Першапачаткова перамір'е абвяшчалася на два дні. Яно пачалося 24 лістапада. Падчас перамір'я Ізраіль дамовіўся атрымаць 50 закладнікаў (жанчыны і дзеці) узамен на 150 палонных палесцінцаў. Акрамя таго падчас перамір'я значна выраслі аб'ёмы гуманітарнай дапамогі, якая паступае ў сектар Газа.
Ізраільскія ўлады казалі, што гатовыя працягваць перамір'е, калі ХАМАС будзе штодня вызваляць па 10 закладнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.