Перамовы па транзіце расійскай электраэнергіі пройдуць 22 студзеня
Чарговы раўнд перамоваў паміж ДВА "Белэнэрга" і ААТ "Інтэр РАО ЕЭС" па ўмовах паставак і транзіту расійскай электраэнергіі пройдзе 22 студзеня ў Мінску.
Як нагадвае БЕЛТА, папярэдні раўнд перамоваў адбыўся 14-15 студзеня ў Маскве. Працяг мусіў прайсці 19 студзеня ў Мінску, але яго адклалі. Як паведаміў Еўрарадыё прадстаўнік "Інтэр РАО ЕЭС" Цімур Бялоў, гэта было выклікана чыста тэхнічнымі прычынамі.