Пераможца "Еўрабачання-2009" Рыбак хоча паўторна ўдзельнічаць у конкурсе

Пераможца "Еўрабачання-2009" Рыбак хоча паўторна ўдзельнічаць у конкурсе

Нарвежскі спявак Аляксандр Рыбак вырашыў паўдзельнічаць у сёлетнім конкурсе "Еўрабачанне". Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Артыст заявіў, што паспрабуе свае сілы ў нацыянальным адборы ў Нарвегіі. 

Таксама Рыбак выклаў кліп на сваю новую песню  "That's How You Write А Song" ("Вось як трэба пісаць песні").

Як вядома, Аляксандр Рыбак выйграў "Еўрабачанне" ў 2009 годзе. Тады ён прадстаўляў Нарвегію і выконваў кампазіцыю "Fairytale". Песня атрымала айвышэйшую адзнаку ў 12 балаў ад 16 краін. 

Цікава, што не толькі Рыбак вырашыў зноў паспрабаваць свае сілы ў "Еўрабачанні-2018". Яго нарвежскі калега Аляксандр Вальман, які летась выступаў на конкурсе ў складзе дуэта JOWST і заняў 10-е месца ў фінале, гэтым разам вырашыў выступіць сольна. Яго трэк "Talk to the Hand" таксама ўпазмагаецца за паездку ў Лісабон. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі