Пераможца “Еўрабачання” Канчыта Вурст хоча прыехаць у Беларусь

Выступ артыста плануецца на лета, інфармуе БЕЛТА.



Фінал міжнароднага песеннага конкурсу прайшоў у ноч c 10 на 11 траўня ў Капенгагене. Томас Нойвірт, які выступае ў вобразе Канчыты Вурст, стаў пераможцам “Еўрабачання”, упэўнена выйграўшы галасаванне гледачоў і набраўшы ў суме з ацэнкамі прафесійнага журы 290 балаў.



Беларускі выканаўца Тэа (Юрый Вашчук) набраў 43 балы і заняў 16 месца. З такім жа вынікам у 2013 годзе ў фінале “Еўрабачання” выступіла Алёна Ланская.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі