Перапіс насельніцтва Беларусі ў 2019 годзе пройдзе на электронных планшэтах
У 2019 годзе ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва. Яго ўпершыню ў нашй краіне правядуць абсалютна без папяровых носьбітаў — з выкарыстаннем электронных планшэтаў. Пра гэта заявіла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева, перадае БЕЛТА.
Па словах уіраўніцы Белстата, выкарыстанне планшэтных камп'ютараў для аўтаматызацыі ўводу даных і падключэння сістэмы кантролю дазволіць забяспечыць высокую якасць запаўнення перапісных лістоў.
Мядзведзева распавяла, што цяпер вядуцца перамовы з Нацыянальным банкам наконт магчымасці запаўнення перапісных лістоў і іх перадачы праз інтэрнэт.
Мядзведзева дадала, што ва ўсе перапісныя лісты ўжо будзе загружаная інфармацыя з рэгістра насельніцтва, Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ды іншых рэгістраў, якія існуюць у краіне.
Асноўная задача перапісу — атрымаць неабходную інфармацыю пра насельніцтва для распрацоўкі напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, правядзення дэмаграфічных і сацыяльных даследаванняў. Акрамя таго, атрыманыя звесткі будуць выкарыстоўвацца для прагназавання колькасці і складу насельніцтва, аптымальнага размеркавання і выкарыстання працоўных рэсурсаў.